top of page
VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
Яркім і маляўнічым шэсцем прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар пачаўся VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Па цэнтральных вуліцах старадаўняга Гродне прайшлі ўдзельнікі 53 суполак, якія аб'ядноўваюць людзей 27 нацыянальнасцяў. Іх вялікая сям'я папоўнілася новымі членамі. Да фестывальнага руху далучыліся беларускія балгары, індусы, палесцінцы, кабардзіны, балкары. Пашырылі сваё прадстаўніцтва аб'яднанні казахаў і чувашоў.
«Вандроўка па нацыянальных падворках» стала самым яркім, жывым і запамінальным эпізодам, які можна назваць яшчэ і так: «Адзін дзень і 27 вяселляў». Традыцыйныя вяселля па ўсіх звычаям і абрадам сталі «разыначкай» на кожным падворку.
bottom of page