VI Усебеларускі фестываль нацыянальных культур
VI Усебеларускі фестываль нацыянальных культур быў прысвечаны 60-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта свята - сімвал міжнацыянальнай садружнасці і міру на беларускай зямлі, дзе прадстаўнікі самых розных нацый маюць магчымасць у поўнай меры раскрыць багацце сваёй непаўторнай і каларытнай культуры.
У народных строях, з песнямі, музыкай і танцамі прадстаўнікі нацыянальных дыяспар прайшлі па цэнтральных вуліцах да плошчы Леніна. У праграме фестывалю налічвалася 46 мерапрыемстваў: канцэрт майстроў мастацтваў «Зорны каскад», фотавыстава «Па старонках фестывалю», свята нацыянальнай духавой музыкі, дзіцячае свята, «Горад майстроў», «Юморинка», свята нацыянальных кухняў. Упершыню ў рамках заключных мерапрыемстваў прайшоў конкурс маладых выканаўцаў нацыянальнай песні.