I Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
I Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур паклаў пачатак мэтанакіраванаму развіццю культур нацыянальных аб'яднанняў Беларусі. Упершыню беларусы на такім грунтоўным узроўні пазнаёміліся з разнастайнасцю, суквеццем нацыянальных культур - песнямі, танцамі, музыкай, прыкладамі нацыянальна-прыкладнога мастацтва, нацыянальнымі традыцыямі і нацыянальнымі кухнямі - тым, чым вызначаецца культура кожнай нацыянальнасці.
У I Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур прымалі ўдзел 11 нацыянальна-культурных аб'яднанняў - карэйцаў, татараў, немцаў, яўрэяў, украінцаў, палякаў, армян, рускіх, азербайджанцаў, малдаван і літоўцаў. Свята, які завяршыўся шматнацыянальным дзействам ў Гродне, стаў стымулам далейшага развіцця культур гэтых і іншых нацыянальных супольнасцяў.