top of page
II Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
II фестываль супаў з святкаваннем 870-гадовага юбілею Гродна і мерапрыемствамі да 600-годдзя рассялення татар на землях Беларусі. Пад знакам II Рэспубліканскага фестывалю праводзіліся такія значныя мерапрыемствы як III фестываль песні украінцаў Беларусі, Рэспубліканскі конкурс польскамоўных калядных калектываў, азербайджанская свята Наўруз-Байрам, малдаўскі Мартинор, руская Масленіца ...
Лепшыя творчыя калектывы, іх было 26, прадстаўлялі ўжо 15 нацыянальна-культурных грамадскіх арганізацый на заключных мерапрыемствах у Гродне ў маі 1998 года. Галоўная падзея гэтага свята, лепшая знаходка яго стваральнікаў - карагод нацыянальных падворкаў.
bottom of page